"Крама" - Новая кроў (1993)

Табе ў вочы б'юць Шэрыя дні, і здаецца, Што яны толькі цені Усіх папярэдніх падзей. У нябёсах ты бачыш іх зноў: Ім патрэбна, патрэбна кроў, Каб змяніць цябе, Перарабіць гэты край. Прыпеў: Дзеля такіх святых ідэй Ты не шкадуеш сваю кроў, Але паслухай тых людзей, Кажа хто, што гэта кроў Нараджае ноч ізноў. Шэрасць гэтых дзён... Нібы на [жы?] не хапае Ім рукі, што кіруе Шчырым жаданнем аддаць. Ты крычыш: "Хутчэй, вазьмі маю кроў!", Але прыйдзеш сам да высноў: Ход такіх падзей Болей не вабіць людзей. Прыпеў. Толькі кроў, зноўку кроў! Не трэба болей крывавых сноў... (4)

Смотрите также