Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Паклаў на стул мокры плашч Мой стары верны сябра. У вочы не глядзеў, Стомлена прысеў I папрасiў гарбаты. Паразбiўшы зноў пальцы ў кроў, Ты больш не маеш веры. Зняўшы з шыi крыж, У роспачы маўчыш, Мары твае з паперы. Прыпеў: Сцяг тваiх iдэй, сцяг тваiх надзей Порваны ўшчэнт, стаптаны ў бруд. Гвалт тваiх iдэй, смерць тваiх надзей Для цябе мацней атруты. Зрабiў у бок хуткi крок Той, хто йшоў з табою разам. Зараз па начах Здрада ў вачах, Веры тваёй абраза. Прыпеў.