«Што і калі есьці» Андрусь Белавешкін

Нашае жыцьцё – гэта ня спрынт «схуднець да лета», а маратон «быць здаровым ды энэргічным доўгія гады і перадухіліць раньняе старэньне». У харчаваньні істотная рэч – прытрымлівацца залатой сярэдзіны, улічваць навуковыя парады, традыцыйныя практыкі й асабістыя адметнасьці. Ніхто ня ведае нас лепей, чымся мы самі. Калі ж да гэтае веды дадаць разуменьне падставовых працэсаў, гэта дапаможа прымаць слушныя й здаровыя рашэньні. Кніга Андрэя Белавешкіна, доктара, к. м. н., выкладчыка, – гэта збор гнуткіх правілаў, кожным зь якіх можна карыстацца асобна. Правілы рэжыму харчаваньня, выбару прадуктаў, а таксама псыхалёгіі харчаваньня даюць адказы на найбольш важныя пытаньні: калі есьці? што есьці? як есьці? Увага! Інфармацыя, зьмешчаная ў кнізе, ня можа выступаць заменай кансультацыі лекара. Перад тым як ажыцьцявіць любую з рэкамэндаваных дзеяў, неабходна пракансультавацца са спэцыялістам. здаровы лад жыцьця, рэжым харчаваньня, здаровае харчаваньне, культура харчаваньня, дыеталёгія, парады дактароў Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
Таксама падпісвайцеся на канал Андруся:    / @belaveshkin   00:00:00 Уступ 00:10:32 Правіла 1. Чыстыя прамежкі 00:24:02 Правіла 2. Харчовае вакно 00:38:36 Правіла 3. Харчовы хранатып 00:51:49 Правіла 4. Сьняданак 01:03:40 Правіла 5. Вячэра 01:19:15 Правіла 6. Колькасьць прыёмаў ежы 01:33:08 Правіла 7. Ежце, калі галодныя 01:53:39 Правіла 8. Паўза перад ядой 02:02:09 Правіла 9. Павольная яда 02:17:23 Правіла 10. Харчовае ўстрыманьне (фастынг) 02:35:45 Правіла 11. Рэфіды і «салодкія дні» 02:49:09 Правіла 12. Мэтабалічная гнуткасьць і цыркадная сынхранізацыя 03:10:52 Правіла 13. Цэльныя прадукты 03:29:15 Правіла 14. Калярыйная і нутрыентная шчыльнасьць ежы 03:48:30 Правіла 15. Разнастайнасьць харчаваньня 04:03:28 Правіла 16. Хуткая і павольная ежа 04:19:37 Правіла 17. Захоўваньне і гатоўля 04:37:11 Правіла 18. Смачная ежа 04:52:58 Правіла 19. Вугляводы 05:21:17 Правіла 20. Тлушчы 05:43:48 Правіла 21. Бялкі 06:05:35 Правіла 22. Водны балянс 06:19:19 Правіла 23. Балянс натрый – калій 06:31:33 Правіла 24. Індывідуальныя асаблівасьці

Смотрите также