Данчык - Белавежская пушча (1985)

Музыка Аляксандры Пахмутавай Словы Расціслава Завістовіча Запаветны напеў, далячыняў смуга У чаканьні зары, што заблішча сляпушча - Як свая мне твая векавая туга, Белавежская пушча, Белавежская пушча. Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў, І часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы, Шэрай птушкай лясной з дальна-дальніх вякоў Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча. Ледзьве значным слядком да крыніцы брыду Праз траву, трыснягі, хмызняковыя гушчы. Як алені, з кален п'ю жывую ваду Роднай праўды твае, Белавежская пушча. Адагрэю душу ля высокіх дубоў, Ды на ўцеху жывым - і сляпым, і відушчым, - Панясу твой напеў запаветны дамоў, Белавежская пушча, Белавежская пушча...

Смотрите также