Джордж Оруэл — 1984 | чытаюць купалаўцы | Аўдыя кніга па-беларуску

Фантастычная антыўтопія Орўэла – гэта свет татальнага кантролю і страху, дзе людзі жывуць дзеля вайны, дзеля таго, каб схаваць праўду і выхаваць сапраўдных патрыётаў. У жорсткай таталітарнай дзяржаве людзі пазбыты грамадзянскіх праў і ўласнай думкі. Культ Вялікага Брата мае на ўвазе цвёрдую сацыяльную іерархію, дзе нават праява кахання лічыцца думказлачынствам. Ўінстан Сміт разумее, што ён пешка ў гэтай гісторыі, і ўсё ж спрабуе нешта змяніць. «1984» – гэта алюзія на краіны, у якіх панаваў таталітарызм. У ХХ стагоддзі кніга была забаронена ў сацыялістычных дзяржавах і выклікала хвалю абурэння па ўсім свеце. Зараз жа «1984» лічыцца ключавым творам у жанры антыўтопіі.

Смотрите также