Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Гэтым разам Юрый Жыгамонт завітаў у вёску Глыбоцкае, якая знаходзіцца ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Калісьці ў Глыбоцкім адкапалі два вядры арабскіх дзірхамаў, з іх 77 манет захоўваюцца ў Эрмітажы. Сёння галоўны скарб гэтай вёскі — старыя хаты з прыгожымі разьбянымі ліштвамі і добрыя людзі, што жывуць у гэтых хатах.