Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
У Мінску пасвячэнне дыяканату прыняў магістр тэалогіі Аляксандр Шыманскі
У суботу 3 жніўня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату Аляксандру Шыманскаму, магістру тэалогіі, выпускніку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.