Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Танкавы ЛОР: беларуская мова і чаму больш не хочацца гуляць у WoT
Вырашыла глянуць, што там у новых-старых танках, так званы WoT 2.0, і проста падзяліцца сваімі думкамі. Гэта не агляд абнаўлення, а хутчэй мой асабісты досвед, размовы пра беларускую мову ў гульні (ці хутчэй яе адсутнасць) і пра тое, як Wargaming абсалютна ніяк не падтрымлівае беларускую супольнасць. Шкада, бо патэнцыял быў вялізны.