Вольны хор — Разбуры турмы муры (запіс з анлайн-канцэрта «Муры»)

«Вольны хор» выконвае песню «Разбуры турмы муры» (музыка Луіса Льяка, словы Яцака Качмарскага, пераклад Андрэя Хадановіча). Гэтая песня — фрагмент з анлайн-канцэрта «Вольнага хору» з праграмай «Муры». Глядзець канцэрт цалкам:    • Вялікі канцэрт «Вольнага хору» з праграмай...   Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску:    / @symbal_by   Падтрымаць «Вольны хор» і стварэнне новых песень можна тут: https://donationalerts.com/r/volnychor
Спампаваць бясплатна спеўнікі, якімі карыстаецца «Вольны хор», можна тут:
Падпісвайцеся на старонкі «Вольнага хору» ў сацыяльных сетках:    / volnychor     / volnychoir     / volnychoir   Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:   / symbalby     / symbalby  
  / symbalby   https://vk.com/symbal_by
https://ok.ru/symbalby
   / symbalbybelarus     / symbalby   Тэкст песні: Ëн быў натхнёны i малады, Iх незлiчона было. Ён на плошчы вёў гарады З песняй, што блiзка святло. I запальвалi свечкi яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён спяваў: зруйнуем турму! Яны спявалi за iм: Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае свет стары! Ведалi словы на памяць — i спеў Неслi па вулiцах так, Што кроў кiпела i гнеў кiпеў, I сэрцы стукалi ў такт. Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм Ворагаў бiў напавал. Iшлi на муры ва ўсiм свеце старым. А ён усё граў i спяваў. Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае свет стары! Так паўстаў шматтысячны рух, Воiнаў цэлая рать, Можна помнiкi зносiць і брук На камянi разбiраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сiлы аддаць барацьбе: Хто ня з намi — той супраць нас! Спявак быў сам па сабе. Глядзеў, як шчыльныя рады З ягонай песняю iдуць, А песня глухне, глухне, глухне... А муры растуць, растуць... Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае свет стары!

Смотрите также