Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Адзін тата, каб пазнаёміць сваіх дзетак з жывёльным светам, прыдумаў казку пра мышак, потым яшчэ адну, і яшчэ… Так з’явілася цэлая серыя казак “Прыгоды мышак”. 🐭 Галоўныя гераіні – палявая мышка Маша і хатняя мышка Даша, іх прыгоды і вандроўкі адбываюцца ў розных асяродках – полі, лесе, доме, норцы, а таксама ў розныя поры году – вясна, лета, восень, зіма. У сюжэце: сяброўства, небяспечныя прыгоды, захапленне танцамі, ласаванне прысмакамі, перавыхоўванне злодзеяў. Дзякуючы кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў з’явіўся і лялечны відэаспектакль па гэтых казках у некалькіх эпізодах. 🐭 Пазнавальны эфект разлічаны на дзетак 3-8 гадоў, забаўляльны – без межаў узросту. Спектакль просты і душэўны, але разам з тым і досыць дынамічны, ён добра трымае ўвагу дзяцей. ❤️ Галоўных гераінь АГУЧВАЮЦЬ тыя самыя дзеці, для якіх і прыдумляліся казкі. У спектаклі выкарыстаны батлейка і музыка гурта «Стары Ольса» @StaryOlsa Дадатковыя актыўнасці да спектакля ГЛЯДЗІЦЕ ЯШЧЭ: 💛 Відэакніга «Чытанка для маленькіх» • ЧЫТАНКА для маленькіх па-беларуску. Частка... 💛 Казкі пра Пэтсана і Фіндуса па-беларуску • 🎧 КАЗКІ пра Пэтсана і Фіндуса па-беларуску #БудзьмаДзецям #пабеларуску 💌 Кубачак кавы аўтарам і каналу (данаты):