У гэтым выпуску “Меркаванняў” на “Добрым канале” – родная мова, дакладней тэма, якая здавён абуджае, мякка кажучы, спрэчкі: “Наркамаўка і тарашкевіца. Барацьба ці пагадненне?” Гісторыя супраціву пачалася амаль сто гадоў таму, але дагэтуль не губляе сваёй актуальнасці. Чаму так? Каб разабрацца, запрасілі кандыдата філалагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — Уладзіміра Куліковіча. Абмяркуем: ▪️ Што ж такое тарашкевіца і што такое наркамаўка? ▪️ Чаму наркамаўку часам называюць гвалтоўным унармаваннем беларускай мовы, што мела намер знішчыць яе асаблівасці? ▪️ Хто-небудзь у 30-ыя гады, калі рыхтаваліся змены правапісу, спрабаваў спыніць прыняцце новых норм? І ці маглі яны тады гэтаму супрацьстаяць? ▪️ Што змянілі і чым нашкодзілі беларускай мове “народныя камісары”? ▪️ На вялікае шчасце, беларускую мову ні знішчыць, ні зрабіць яе дыялектам расійскай не ўдалося. Дзякуючы каму? ▪️ А што наконт тарашкевіцы? Яна сапраўды выключна дасканалая ў дачыненні да напісання і вымаўлення? І бліжэй да слыннага гучання беларускай мовы? ▪️ Ці праўда, што сам Браніслаў Тарашкевіч, унёсак якога цяжка пераацаніць, казаў, што яго моўная сістэма патрабуе ўдасканалення? ▪️ Што ён меў на ўвазе? Што трэба ўдасканальваць? ▪️ "Гісторыя беларускага мовазнаўства". Аб чым пісаў Сяргей Запрудскі? ▪️ Ці варта думаць пра новае, сучаснае, унармаванне беларускай мовы? Якім яно павінна быць? Наша гутарка пра тарашкевіцу і наркамаўку распачалася, бо ў беларускім грамадстве адчуваюцца пэўныя і даволі мажныя плыні нязгоды. Няўжо мы не зможам знайсці пагадненне? - Вядома, зможам! Лепей разам з асалодай карыстацца нашай моваю - яна ў нас такая неймаверная, мілагучная. І давайце не забывацца, што кожны мае права на сваё меркаванне... --- Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ►
► / bydobry ►
https://vk.com/bydobry ► / bydobry ►
— — — Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. На Добрым канале будзе ўсё: падкасты, артыкулы, відэа – вы абавязкова знойдзеце нешта цікавае для сябе. Над гэтым праектам працуюць выдатныя журналісты, якія па розных прычынах сышлі з радыё і тэлебачання і хочуць асвоіць новыя пляцоўкі, новыя падыходы, усе тыя, хто шукае новага гледача і новую магчымасць росту для сябе. Гэта выдатна, што мы з вамі сустрэліся і цяпер зможам быць разам. - Наркамаўка і тарашкевіца. Барацьба ці пагадненне? | Родная мова — Меркаванні на Добрым. Добры канал #Беларусь #ДобрыКанал #МненияНаДобром #МеркаванніНаДобрым #беларускаямова #тарашкевіца #наркамаўка #образование