Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Słovy: Vinsent Muzyka: Sasha Grig, Саша Захарык Aranž: Sasha Grig Źviadzieńnie, mastering: Kava Records Hrafika: Ania Kłokava Videa: Viktar Małyščyc Fota: Monika Ney Колькі сноў мне належыць пражыць – невядома, Колькі рэчаў пакіну я тут, а колькі там, Колькі словаў ад цэнтру да самага дому, І колькі смутку пасьпею пакінуць усім гарадам. Мая Мадона, прашу, уратуй ад памылак, Калі надыйдзе час, мяне ўначы прабудзі. І ня трэба фальшывых і ілжывых спасылак, Ты толькі дай мне волю і наперад ідзі. І ня мае сэнсу, якім і калі будзе фініш, Мне б толькі ведаць, што я зрабіў усё. Калі яны казалі маўчы ці мажліва загінеш, Я ведаў, што лепей свабода ці сьмерць, чым забыцьцё. І не спакусіць золатам, веру, што космас побач, І бачыць вочы анёла, і гэта толькі пачатак. Пачні з канца, перавярні ўсё дагары нагамі, Сагрэй душу рукамі – пальцы без пальчатак. Пойдзем разам за далягляд, насустрач марам, Далонь да далоні, да сэрца сэрца. Нас чакаюць гарады, нас чакаюць абшары, І гэта ня мроя, нам не здаецца. У нас адзіны шлях, і мы крочым да волі, Мы аддаём свае сілы сьвятой барацьбе. І ніколі, ніколі, ты чуеш, ніколі Я не пакіну, не пакіну, не пакіну цябе. Адпусьці і не пакінь у цемры, я табе веру, Задавальненьня ніколі ня будзе, толькі наперад. Шалёныя нэрвы, манэўры, якія манэры? Прашу, без правілаў, не выношу фэйку на паперы. І мы станем чыстымі думкамі і непахіснымі вуснамі Кранацца адзін аднаго, аддацца імгненьню. Без аніякага бруду мы будзем празрыстымі, Аднойчы ўздымецца ўсё пакаленьне. Няхай мяне асудзяць, няхай я ня маю рацыі, Затое маю спадзеў на наш уласны сьвет. Збудуем яго, і гэта ня будзе цяжкою працаю, Гэта будзе наш шлях, таму што выбар маюць усе. Ёсьць толькі момант, і фотастужка фіксуе пачуцьці, Што сёньня будзе, усьмешка ці твае сумныя вочы. Прашу аб адным, дай магчымасьць пачуць мне, Дзе наш шлях – і на заўтра разам пакрочым. Пойдзем разам за далягляд, насустрач марам, Далонь да далоні, да сэрца сэрца. Нас чакаюць гарады, нас чакаюць абшары, І гэта ня мроя, нам не здаецца. У нас адзіны шлях, і мы крочым да волі, Мы аддаём свае сілы сьвятой барацьбе. І ніколі, ніколі, ты чуеш, ніколі Я не пакіну, не пакіну, не пакіну цябе.