Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Леанід Барткевіч і Данчык - Трэба дома бываць часцей.
Музыка Ігара Лучанка, верш Рыгора Барадуліна. Запіс 1989 года. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою ты стаў чысцей, І не страціў святое штосьцi. Помнiць свой на iржышчы цень, Не забыць, як завуць суседа, Помніць, як сустракае дзень За сяброўскім сталом бяседа. Не забыць, як марозам злым Клямка пальцы пячэ балюча I адкуль на стале тваiм Бохан свежага хлеба пахучы. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, І не страцiць святое штосьцi. Трэба дома бываць часцей.