Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Адама Глобуса Ты прыходзіш у цёмна-зялёныя дні. Ты прыходзіш у цёмна-зялёныя ночы. Ты прыходзіш і мы застаемся адны. У халодным пакоі ратуемся моўчкі. Асалода лунае ў люстэрку крывым, Асалода, што зрушыла лёс Леверкюна. Пальцы ў цемры знаходзяць напятыя струны, Асалода пульсуе ў агульнай крыві. Ты сыходзіш у цемру чырвоных агнёў. Забіраеш адно безнадзейную стому, Пакідаеш падзеньне з высокае стромы. На паверхні пульсуе агульная кроў.