Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Крысціна нарадзілася ў Эстоніі, вучылася ў Велікабрытаніі, а зараз жыве ў Нямеччыне. У дзяцінстве яна ездзіла да бабулі і дзядулі ў беларускую вёску. Калі ёй было 26 год, Крысціна вырашыла вярнуцца да беларускасці, яна нават паляцела ў Мінск. "Гэта быў шок", - узгадвае піяністка. Зараз яна выхоўвае на беларускай мове сваю паўтарагадовую дачку. Іншых беларускамоўных бацькоў у Гамбургу яна не ведае. "Адчуваеш сябе музейным экспанатам", - скардзіцца маладая маці. Аднака нягледзячы на ўсе цяжкасці і адсутнасць падтрымкі, Крысціна ўпэўненая ў сваім рашэнні карыстацца беларускай мовай і выхоўваць на ёй дзіця. #беларускаямова #беларусь #мова Больше новостей о Беларуси на нашем сайте