Мах і Шэбестава вандруюць па свеце

З захапляльных і дасціпных апавяданняў пра Маха і Шэбеставу — вынаходлівых вучняў 3 “Б” класа — юныя слухачы даведаюцца пра тое, як яны, дзякуючы чарадзейнай слухаўцы перажылі, выратавалі ў Парыжы цётачку Вілму, выцягнуўшы яе проста з ільвінай пашчы, затым выкупаліся ў Амазонцы і пабывалі ў залатой пячоры Эльдарада, перамаглі магутнага афрыканскага чараўніка, адшукалі ў Аўстраліі свайго вернага сабаку Джанатана, які неўзабаве ледзь не зрабіўся зоркаю Галівуда, і, нарэшце, пра тое, як на марскім дне ля Гавайскіх астравоў знайшлі сенсацыйны апарат інжынера Арышка. Запіс 2003 году. 00:00:00 Пра тое, як Мах і Шэбестава ратавалі ў Парыжы цётачку Вілму 00:13:17 Пра тое, як Мах і Шэбестава купаліся ў Амазонцы 00:27:35 Пра тое, як Мах і Шэбестава сустрэліся ў Афрыцы з чараўніком 00:42:23 Пра тое, як Мах і Шэбестава шукалі ў Аўстраліі Джанатана 00:56:50 Пра тое, як Мах і Шэбестава пабывалі з Джанатанам у Галівудзе 01:11:24 Пра тое, як Мах і Шэбестава паплавалі ў моры ля Гавайскіх астравоў

Смотрите также