Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Лявон Крывічанін (Лявон Савёнак) — Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта. Чытае Зміц...
Лявон Крывічанін (Лявон Савёнак) — Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта. Чытае Зміцер Бартосік Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з найлепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі. Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых «Тутэйшых», патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчарашнія «парцейныя» паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаны. Музыка: Таццяна Карпіловіч Выдавец: Фонд Kamunikat.org