Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Як ні дзіўна, але існуюць розныя меркаванні, адкуль пачынаецца наша славутая рака Нёман. Часцей за ўсё вытокам яе лічаць пачатак ракі Нёманец, у тым ліку і афіцыйныя крыніцы. Зараз Нёманец збольшага выпраставаны і цячэ па штучнаму рэчышчу, а вусце яго ўвогуле неаднаразова пераносілі. Нічога асабістага супраць Нёманца не маю, сам на ім раз-пораз рыбалю, але ёсць і альтэрнатыўнае меркаванне на конт пачатка Нёмана, якога прытрымліваюся і я: варта было б дадаць да яго самы доўгі прыток, як звычайна і робіцца, – раку Вусу, і менавіта яе выток лічыць нёманскім. Пакуль вядуцца падобныя спрэчкі, дакладна адно: менавіта Нёман пачынаецца з таго мейсца, дзе канчаткова спалучаюцца Вуса, Лоша і Нёманец. Туды я і вырушыў на сваім чоўніку…