Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Лісты палітвязьням #10: Гэтага відэа не мусіла быць | Гавораць палітзьняволеныя
Чаму не мусіла быць гэтага відэа? Бо не мусіла быць сфальшаваных выбараў, сілавых разгонаў пратэстаў, затрыманьняў, сотняў і тысячаў скалечаных лёсаў нашых сваякоў, сяброў і суседзяў, нашых палітзьняволеных, няспынных рэпрэсіяў, якія ўсё далей і далей зацягваюць краіну ў бездань несправядлівасьці. Але, нажаль, усё гэта ёсьць, гэта адбываецца проста цяпер на нашых вачах, і рэпрэсіі, і несправядлівасьць мяжуюць з найлепшымі чалавечымі якасьцямі тых, каго штодня выпрабоўваюць у самых нечалавечых умовах. Паслухайце некаторых зь іх, адчуйце іх галасы і думкі, самі падумайце пра іх, а яшчэ лепш напішыце ліст - ліст з волі, які за кратамі як глыток паветра. І хай ваш ліст не прапусьціць турэмны цэнзар, захавайце фотаздымак ці то дазвольце яго захаваць у "Банку памяці", каб гісторыя ня сьцерла ані гэты час, ані твары тых, хто сёньня церпіць за нашую з вамі свабоду. Гэты выпуск выходзіць сёньня, у чарговы дзень, калі ў Беларусі працягваюцца арышты і ператрусы, у цыклю нашых інтэрвію і відэнататак гэты выпуск апошні. Мы абавязкова знойдзем магчымасьць працягваць распавядаць вам пра палітзьняволеных, пакуль кожны ня будзе вольны. Дзякуй за вашую ўвагу і падтрымку! 💌 Станьце падпісантам ці падпісанткай канала і атрымайце доступ да спецыяльных бонусаў: / @lvolski У справе рэклямы і канцэртаў: 📩 contactvolski@gmail.com 📤 Падтрымайце бягучыя і будучыя праекты ўнёскам праз PayPal: lavonvolski@gmail.com Сацсеткі: 💎 Instagram : / volski.official 💎 Facebook: / lavonvolski Яшчэ больш Lavon Volski: 🌴 Telegram: