Адкуль пахаванні кітайцаў у Дунілавічах? | Откуда могилы китайцев в Дуниловичах?

У Дунілавічах ёсць польскія вайсковыя могілкі. Але пахаваныя там не толькі польскія жаўнеры. Верагодна, там знайшлі супакой і кітайскія байцы. Што яны рабілі ў Дунілавічах і як загінулі – у новым выданні "Загадак беларускай гісторыі".
Дунілавічы не раз апыналіся ў гушчы важных гістарычных падзеяў, як, напрыклад, Нарачанская наступальная аперацыя ў сакавіку 1916 г. Тады расейскія войскі перайшлі ў наступ, каб падтрымаць французаў, якія баранілі крэпасць Вэрдэн. Дунілавічы ўзніклі на гэтак званым Альгердавым шляху – дарозе з Полацку на Вільню, што вылучала мястэчка сярод суседзяў. Але будаўніцтва чыгункі ўсё змяніла. Чыгуначная лінія прайшла за 10 км ад мястэчка, праз Варапаева. Гэта дало штуршок да развіцця апошняга, а Данілавічы быццам засталіся ў мінулым. Магчыма, таму тут зберагліся такія цуды, як Лысая гара з часава-прасторавым парталам, Чортаў камень у закінутым парку ды іншыя цікавінкі. Што сталася з сядзібаю графаў Тышкевічаў? Што за нячыстая сіла да сёння жыве ў парку Крыкалы? Што рабіў у Дунілавічах апошні расейскі цар? Што за гісторыя трагічнага кахання 1936 г., пра якое яшчэ да нядаўняга часу людзі спявалі песні? Адкуль пахаванні кітайцаў на мясцовых польскіх вайсковых могілках? Як Дунілавічы звязаныя з тэорыяй марксізму? Пра ўсё гэта распавядуць доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і краязнаўца Франц Хоміч. У гэтым выданні праграмы #Загадкі_беларускай_гісторыі: 00:00 Уступ 00:56 Гісторыя Дунілавічаў 02:07 Гісторыя пра два касцёлы 03:15 Касцёл Найсвяцейшай Тройцы 05:26 Пра сядзібу Тышкевічаў 06:31 Мікалай ІІ ў Дунілавічах 07:24 Нарачанская наступальная аперацыя 1916 года 09:00 Балада пра каханне і смерць 10:25 Хто пахаваны на польскіх вайсковых могілках 11:28 Дунілавіцкая габрэйская грамада 12:35 Любоў Аксельрод – філосаф-марксіст з Дунілавічаў 13:16 З кім гуляў у карты дунілавіцкі пан у парку Крыкалы? 14:33 Пасляслоўе Калаж з фота: kinopoisk.ru Нашая старонка –
Расклад новых выданняў –
Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com Падпішыся на нашыя каналы BELSAT NEWS –
ВОТ ТАК –
БЕЛСАТ LIFE –
БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ –
БЕЛСАТ МУЗЫКА –
ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ –
BIEŁSAT PO POLSKU –
BELSAT IN ENGLISH –
Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску FACEBOOK –
VKONTAKTE –
TELEGRAM –
INSTAGRAM –
TWITTER –
По-русски INSTAGRAM –   / vottaktv   FACEBOOK –   / vot.tak.belsat   VKONTAKTE – https://vk.com/vottak_belsat
TWITTER –
Po polsku FACEBOOK –
TWITTER –
In english TWITTER –
#гісторыя_беларусі #Беларусь #Краўцэвіч

Смотрите также