Шчодрыца. Касiў Ясь канюшыну. 2025

Праект Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай песні і музыкі "Шчодрыца" пад назвай "Песні маёй краіны са Шчодрыцай", Дзяржаўнай Установы "Мінскканцэрт", 2025г. СПЯВАЕМ РАЗАМ СА ШЧОДРЫЦАЙ!!! “Касіў Ясь канюшыну”. Беларуская народная песня. 1.Касіў Ясь канюшыну, касіў Ясь канюшыну, Касіў Ясь канюшыну, паглядаў ён на дзяўчыну.-2р. 2.А дзяўчына жыта жала, а дзяўчына жыта жала, А дзяўчына жыта жала ды на Яся паглядала.-2р. 3.Ці ты Ясь, ці ты не, ці ты Ясь, ці ты не, Ці ты Ясь, ці ты не, спадабаўся ты мне.-2р. 4.Кінуў Яська касіць, кінуў Яська касіць, Кінуў Яська касіць, пайшоў мамку прасіць.-2р. 5.Люба мамка мая, люба мамка мая, Люба мамка мая, ажані ж ты мяне.-2р. 6.Дык бяры ж ты Станіславу, дык бяры ж ты Станіславу, Дык бяры ж ты Станіславу, каб сядзела на ўсю лаву.-2р. 7.Станіславу не хачу, Станіславу не хачу, Станіславу не хачу, бо на лаву не ўсаджу.-2р. 8.Дык бяры ж ты Яніну, дык бяры ж ты Яніну, Дык бяры ж ты Яніну – працавітую дзяўчыну.-2р.

Смотрите также