Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Падкаст Bellit. 155. Літнавіны: як кнігі становяцца класікай
У новым выпуску літнавін вы даведаецеся, у якім горадзе з’явіцца памятная шыльда ў гонар Васіля Быкава, якія яшчэ кнігі забаранілі ў Беларусі, як кнігі становяцца класікай, што адбываецца ў асабістым жыцці Дэна Браўна і на каго зноў наехала Джоан Роўлінг. А таксама процьма навін літаратурных прэмій. Згаданае ў выпуску: 00:46 — Тамаш Зайка «Як адзін дзень…»: 01:53 — Мікола Арахоўскі «Злавіць матылька»: 02:39 — Фларыян Бохвіц «Асновы думак і пачуццяў маіх»: 03:14 — Раман Інгардэн «Пра пераклады»: 03:53 — Магдалена Лаеўская «Цыбульныя косы»: 04:31 — Мідзьені «Выбраная лірыка»: 05:01 — Джон Толкін «Хобіт»: 05:27 — Клаўс Ман «Мэфіста. Раман аб адной кар’еры»: 05:53 — «Калевала»: 06:24 — Нікало Мак’явэлі «Уладар»: 08:24 — Энід Блайтан «Таямніца пажару ў катэджы»: 09:47 — Фелікс Аксёнцаў «2/3»: 12:18 — Віктар Жыбуль «Muränenröhrling» 13:02 — Маргарыта Аляшкевіч «Нескладова і троху лацінкай» 13:20 — «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын»: 15:10 — Ганна Комар «Body in Progress / Целам сваім…»: 15:35 — Маргерыт Юрсэнар «Anna, soror… Арыентальныя навэлі»: 16:22 — «Новым імкненьням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў»: 16:42 — Евы Вежнавец «Hvad søger du, ulv?» («Па што ідзеш, воўча?»): 18:08 — кароткі спіс Прэміі Адамовіча: 20:14 — кароткі спіс Прэміі Гедройця: 21:58 — праграма фестывалю PRADMOVA: 23:46 — поўны спіс Прэміі Анемпадыстава: 24:21 — поўны спіс Прэміі Шэрмана: 25:45 — Школа маладога пісьменніка: *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўвагі: forms.gle/FZtd75PsRndYBg199 bellitpost@gmail.com / nasta_bellit