Леся Лют – Gedichte der Königin Maria Stuart (Schumann, Op. 135)

Вакальны цыкл Роберта Шумана (1852) на вершы Марыі Сцюарт, нямецкі пераклад Гісберта фон Вінке, пераклад на беларускую Васіля Сёмухі / Vocal cycle by Robert Schumann (1852) on poems by Mary I of Scotland (Mary Stuart), German translation by Gisbert von Vincke, Belarusian translation by Vasil Siomucha, sung in Belarusian 0:00 1. Abschied von Frankreich / Развітанне з Францыяй 2:33 2. Nach der Geburt ihres Sohnes / Пасля нараджэння яе сына 4:08 3. An die Königin Elisabeth / Каралеве Лізавеце 5:50 4. Abschied von der Welt / Развітанне са светам 8:54 5. Gebet / Малітва Фартэпіяна – Ганна Каржанеўская 1990-я Лют Леся Мікалаеўна (6.5.1966, с. Барабаш, Хасанскі р-н, Прыморскі край, Расія), беларуская артыстка аперэты, камерная спявачка (сапрана), педагог Lesia Lut (1966), Belarusian operetta artist, concert singer (soprano), teacher. She received her vocal education from Tamara Nižnikava at the Belarusian State Conservatory (1991). Since 1991, soloist of the Belarusian Musical Theater Каржанеўская Ганна Барысаўна (1949), беларуская піяністка, педагог, даследчык гісторыі беларускай музычнай культуры Hanna Karžanieŭskaja (1949), Belarusian pianist, teacher, researcher of the history of Belarusian musical culture №1. Развітанне з Францыяй Плыву туды, туды! Бывай, французскі мілы край, Майго дзяцінства светлы рай, Добры настаўнік, залаты! Бывай і ты, цудоўны час! Я еду прэч навек ад вас! Часцінаю душы маёй Я застаюся тут, з табой, О любы краю; ўсёй душой Там помніць буду вобраз твой! Бывай! Бывай! №2. Пасля нараджэння яе сына Ісусе мой, увенчаны цярнінай, -- Абарані народжанага сына! Тваёй хай воляю надоўга ён І род яго ачольвае наш трон! І ўсім жыццём сваім, душэўным храмам Табе ў хвалу і гонар служыць! Аман! №3. Каралеве Лізавеце Адным я толькі намыслам жыву, Нібы ў палоне ў ліхадзея, У ім і страх мой і мая надзея Суладна баламуцяць галаву, Калі я з сэрца ліст вось гэты рву І шлю паслом к табе, забыўшы, дзе я, І мару пра сустрэчу з дабрадзеяй, З табой, каго сястрою я заву. Вось так ладдзя у бухце ля прычала, Ад бур схаваная, шалення хваляў, Убачыць марыць ясны неба твар. Вось так і я, у страху ўся, крычала; Павер мне: не гнеў сястрынскі, А удары лёсу рвуць часта ветразь наш,-- Па веры ўдар, душы -- удар! №4. Развітанне са светам Чаго яшчэ мне трэба у жыцці? Зямныхшчадротаў сэрца больш не прагне, З сабою ў іншы свет пакута цягне; Асудніцы уцеха -- ў небыцці. Сяброве, годзе зайздрасці! Душа мая астыла ў грэшнай багне, Нянавісці былой надмер -- цяжар мне, Раскаянай, мне з ім -- у дол сысці! Сяброве, неабольна ў мілажалі Марыю помніце -- кладзе яна Бяссілая на літасную шалю Сябе, і тым завершыцца віна. Малюся я, каб пад аслонай Бога Спакой знайшла душа, мая нябога! №5. Малітва О Божа Адзіны, Мой голас пачуй І суднай гадзінай Прымі і ўратуй. Прымі пасля скону Душу пад аслону, Прымі і спачуй. Прымі, Божа Існы, З апошняе трызны Малітву і вызнай Мой грэх і даруй! #лесялют #schumann #васільсёмуха #sopranos

Смотрите также