Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
ANNO 1800 | Порт, верфь, Інжынеры ды эканоміка | 10 эпізод
⛵️Наша прыгода працягваецца! Гарадок Вільгельмсхафен і веска Дрэзден, калонія Манола растуць і развіваюцца — час дадаць новыя галіны прамысловасці і пашырыць нашу сельскую гаспадарку. ⚒️ Пачынаем мы з разбудовы і аптымізацыі бягучых галін прамысловасці, а іх ужо нямала: вырабнтцьва піва, шнапсу, каўбасы, каўнераў, пончо, футры, ром, сталь, акуляры, кансервы і караблі. Мэнэджэрыць гэта ўжо складана, але аптымізаваць неабходна. 🛠 ⏱️ Гатуемся да адкрыцця новай галіны — выраб залатых гадзіннікаў. Працэс складаны, але па крысе будуем залатыя шахты, майстэрню па апрацоўке і гатуемся да фінальнай стадыі 🏭 🏛 Нашы музей ды звярынец пакрысе растуць ды паляпшаюцца. Мы робім усё каб зрабіць горад Вільгельмсхаффен больш прывабным, а культуру больш высокай 🦌 🏗 Ну а ў новым свеце квітнее мястэчка Манола, дзе мы пашырым існуючыя галіны сельскай гаспадаркі, і таксама будзем разбудоўваць Гасьенду. Дарэчы пачынаем выраб піва для нашых Обрэро. Таксама пабудуем баксёрскую арэну і шпіталь. ⛵️ Ну і таксама пачынаем разбудоўваць партовую інфраструктуру. Нас чакае адміністрацыя порту, верфі і пірс для турыстаў. ⛴️ 🌍 А нашы Караблі працягваюць даследваць свет гульні Anno 1800. 🌄 📰 Мы таксама пабачым новы выпуск часопіса пра наша мястэчка Вільгельмсхафен! 🎮 Калі табе цікава назіраць за ростам імперыі і падтрымліваць беларускамоўны кантэнт — падпісвайся на WRWGamingTV BY ❤️ і не забывайся пра лайк! #Anno1800 #БеларускаяМова #Стратэгіі