Мінскае Замчышча на фотаздымках і малюнках | Лекцыя краязнаўца Паўла Растоўцава

Таймкод: 1:17 - Замчышча на картах і планах XVIII - пачатку XX стст. 9:02 - Замчышча на першых фотаздымках. 14:46 - Замчышча ў аб'ектыве Л. Дашкевіча і на малюнках Я. Драздовіча. 20:43 - Міжваенны перыяд. 27:43 - Замчышча на малюнках М. Аксельрода і М. Дучыца 33:15 - Замчышча ў гады нямецкай акупацыі. Аэрафотаздымкі. Часы гета. 42:42 - Пасляваенныя часы. Замчышча ў чаканні свайго лесу. 51:25 - 1936: як знайсці места здымку. Запіс лекцыі Паўла Растоўцава «Мінскае замчышча на фотаздымках і малюнках» у Мінскай гарадской ратушы 12 красавіка 2025 г. Краязнаўца дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц. Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Мінскага замчышча ад XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.

Смотрите также