Слухайце кранальную песню спявачкі LEAR «На стомленых крылах», што прагучала ў ютуб-шоу «Годны двор». Выпуск «Годнага двара» з LEAR цалкам: • Годны двор: VOLSKI, Лёня Пашкоўскі, LEAR, ... Ютуб-канал LEAR: / @lear_lera LEAR у інстаграм: / aleryvalerie Тэкст песні: На стомленых крылах Анёлы ляцяць у вырай. На стомленых крылах, На стомленых крылах. У краіне, якая ўскарміла, Спявала няшчыра ды міла, Жыццё праходзіла міма. Быць мілай мяне стаміла. Я не магу дыхаць наагул. Выхад адшукаць з ліха, каб ачуняць крыху. На стомленых крылах Анёлы ляцяць у вырай. Марылі з імі Жыць у шчаслівай краіне. На стомленых крылах Анёлы ляцяць у вырай. Ляцяць у вырай. У гэты апошні вечар Анёлы злятаюць навечна, Каб проста застацца ў вершах, І песнях маіх недарэчных. Я не магу дыхаць наагул. Выхад адшукаць з ліха, каб ачуняць крыху. На стомленых крылах Анёлы ляцяць у вырай. Марылі з імі Жыць у шчаслівай краіне. На стомленых крылах Анёлы ляцяць у вырай. Ляцяць у вырай. Што з намі? Што з імі? Што з вамі? Хто мы? Што з намі? Што з імі? Што з вамі? Хто мы? На стомленых крылах Анёлы ляцяць у вырай. Марым мы з імі Жыць у шчаслівай краіне. Жыць у шчаслівай краіне. Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: / @hodnaby Падрабязней пра кампанію «Годна»:
Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: / hodnaby / hodnaby
/ hodnaby
https://vk.com/hodnaby https://ok.ru/hodnaby / hodnaby / hodnaby