Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Абвар у жытняй муцэ. Майстрыха - Кацярына Усовіч / katerinausovich Працэс абвару павялічвае трываласць чарапка і памяншае яго порыстасць (водапранікальнасць), у выніку чаго вырабы набываюць плямістую афарбоўку або суцэльны налёт чорнага, шэрага, чорна-карычневага колеру. У некаторых мясцовасцях такая кераміка называлася «гартаваная», «рабая».