Будь разам з намi - КРАМА

UDF.BY: Iдэя правядзення "беларускага Грэмі" нарадзілася ў коле мінскіх журналістаў і музыкаў. У "Рок-Каранацыі" некалькі аўтараў — гэта паэт, журналіст і выдавец Юрый Цыбін, Генадзь Шульман, які зарэгістраваў у Беларусі першае канцэртна-прадзюсарскае агенцтва, журналіст Віталь Сямашка, вядомы з тэлепраграмы "Крок", а таксама Лявон Вольскі і Кася Камоцкая. Першая цырымонія прайшла 12 студзеня 1995 году ў Альтэрнатыўным тэатры. Гэта была адзіная ў гісторыі прэмія, на якой прысутнічаў міністр культуры Беларусі (ім быў на той час Анатоль Бутэвіч). У зале на 300 чалавек сабраўся ўвесь тагачасны мінскі бамонд. Сярод гледачоў былі Эдуард Ханок, Віктар Вуячыч і нават Генадзь Карпенка, са сцэны спявалі не толькі рок-гурты, але і Ліка Ялінская ды ансамбль "Сябры". "Кароны" уручылі тады толькі чатыры, а пасля канцэрту ўсе перамясціліся на шыкоўны фуршэт, які зладзіла фірма "Дайнова". "Ніхто не разумеў, што адбываецца, але было відавочна, што падобнага мерапрыемства ў Беларусі бракавала", — скажа потым Юрый Цыбін.

Смотрите также