Гутаркі ля швейнай машыны: ВАВІЛОН 🎙✡️

З шостай гутаркі слухач даведаецца, якая сувязь паміж Месапатаміяй і Юдэйскім каралеўствам - хто там на каго паўплываў і хто каго паюзаў; дазнаецца, хто першы прыдумаў легенду аб Патопе (спойлер - не габрэі) і міф Вавілонскай вежы (спойлер - такі яны), а таксама азнаёміцца з афіцыйнай пазіцыяй дыпламата Цві Міркіна стасоўна сучаснага этапа ізраільска-вавілонскіх адносін. Асабліва стойкія на канцы гутаркі пачуюць пра новы пераклад іўрыцкага фэнтазі "Левіятан з Вавілоніі. Скрадальнік лекаў" пісьменніцы Гагар Янай, і дзе яго можна набыць у Беларусі. 00:00 Аднойчы ў мінскім музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі 01:20 Стары Запавет і ТаНаХ 02:40 адказы на пытанні публікі 08:42 Вавілон 14:40 мовы шумерская і акадская 16:20 сувязь габрэяў з Вавілонам 21:00 уплыў меспатамскай культуры на габрэйскую 26:55 плюсы Вавілонскага выгнання 28:33 вавілонафілы і вавілонафобы 31:26 Гагар Янай "Левіятан з Вавілоніі" Надпісы: 02:35 ЦаГаЛ - таксама абрэвіятура, Шагал - не 09:23 па-беларуску можна казаць і "Вавілон" і "Бабілон" 11:03 У еўрапейскай гістарыяграфіі прынята падзяляць горад Вавілон і краіну Вавілонію 11:09 У іўрыце "Бавэль" - гэта і краіна, і горад (што даволі нязручна) 31:26 Гагар Янай "Левіятан з Вавілоніі" 32:00 Частка першая. "Скрадальнік лекаў" 37:17 Купляйце вавілонскае! Праект "Гутаркі ля швейнай машыны. Пра ізраільскую культуру з першых вуснаў" ствараецца сумеснымі намаганнямі Амбасады Ізраіля ў Беларусі, Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Усе гутаркі тут:    / @hutarkiby   🔔Падпісвайцеся калі ласка! #hutarki #ізраіль #вавілон #гісторыя #іўрыт #историяизраиля #иврит #мова #беседыпрокультуру #размовы #беларускаямова #яўрэі #пабеларуску

Смотрите также