Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Канстанцыя Буйло і сталінскі тэрор | "Літаратурныя ночы"
У новай серыі, прысвечанай вялікай беларускай паэтцы Канстанцыі Буйло, мы раскажам пра трагічныя старонкі з яе жыццяпісу, калі пачаліся актыўныя рэпрэсіі, падчас якіх быў арыштаваны яе муж, многія сябры і знаёмыя адвярнуліся, а сама яна знаходзілася ў штодзённым чаканні самага страшнага. Не кінулі нашу гераіню толькі Янка Купала і Уладзіслава Луцэвіч,. Што яны зрабілі, каб уратаваць Канстанцыю Буйло, як Янка Купала вярнуў ёй творчыя сілы і нават дамогся таго, каб пачала друкавацца яе новая кніга, пра гэта ў новай серыі "Літаратурных начэй".