Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Дата выхода: 6 сентября 2020 г. Стихотворения: Янішчыц Я.: Жывём! Будзе слоту абвяшчаць прагноз… Вялюгін А. Спелы бор Барадулін Р.: Моўчкі Чалавек не ўзнікае так… Цвірка Т. Пра каханне Караткевіч У. Ты і я Іпатава В. Ліліт Багдановіч М. Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы… Чтец и автор идеи: Авраменко Н.М. Время: 8:39 Художник превью: Мажар М.П. Музыка: Scott Buckley (The miracle of flight, Signal to noise, Parasite) – Все права на публикуемые материалы: видео, музыку, картинки, стили, переходы и др. – неоспоримо принадлежат их владельцам и взяты из открытых источников сети Интернет. Выражаем огромную благодарность авторам за возможность их использования в работе. Ссылки на источники указаны в конце видеоролика. Друзья! Где бы вы ни находились, отбросьте все проблемы, устраивайтесь поуютнее и растворитесь в приятных минутках. Ваша удовлетворённая улыбка – наша лучшая награда. Но и от лайков мы не откажемся. )) Чем вы активнее, тем шире круг нашей доброй компании. Заходите на огонёк и подписывайтесь на наш канал. Будем рады! Спасибо, что вы есть! З Днём беларускага пісьменства, сябры і суайчыннікі! У гонар гэтага свята мы падрыхтавалі да 6 верасня лірычны audio-book “Песні Белай Зямлі”, у які ўключылі вершы такіх выдатных беларускіх паэтаў, як Яўгенія Янішчыц, Рыгор Барадулін, Таццяна Цвірка, Вольга Іпатава, Максім Багдановіч і Анатоль Вялюгін. Канцэпцыя дня беларускага пісьменства прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. У 2020 годзе свята пройдзе ў Бялынічах. Цікава, а чым унікальна беларуская мова?.. Факт першы Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных. Факт другі Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! Факт трэці Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Беларуская мова адрозніваецца і вялікай колькасцю песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці. Беларускай мове няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці. Да роздуму… Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць шэсцьдзясят працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты. Вядома, што ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення…Гэта нагода суайчыннікам задумацца аб лёсе і матчынай беларускай мовы, каб яна, мілагучная, меладычная, багатая, ніколі не трапіла ў спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць ужо заўтра. Чытайце, слухайце, захапляйцеся! Вершы сапраўды пранікліва цудоўныя, чуллівыя, глыбокія! Як і мы – БЕЛАРУСЫ.