Нарачанскія вандроўкі: Вёска Засвір | Касцёл святой Троіцы ў стылі Сармацкае барока. Казімір Сваяк

Прывітанне, сябры! З вамі праект “Гісторыя без межаў” і я, Лявон Казакоў. Нарачанскі край працягвае раскрываць перад намі свае сакрэты, і сёння на чарзе вёска Засвір. Яе назва наўпрост звязаная з возерам Свір, якое побач знаходзіцца. Гэта і не самае вялікае возера ў Беларусі, але дакладна адно з самых доўгіх – яго даўжыня ажно 14 кіламетраў. Ну а непадалёку ад яго паўночнай часткі і раскінулася вёска Засвір. Сёння мы пагаворым пра гісторыю гэтага населенага пункта, пра яго галоўныя архітэктурныя адметнасці – рэшткі кармеліцкага кляштара і Касцёл святой Троіцы, выкананы ў дастаткова рэдкім стылі – сармацкае барока, пра славутага беларускага паэта пачатку ХХ-га стагоддзя Казіміра Сваяка, які быў ксяндзом у гэтым касцёле, а таксама вы даведаецеся адкуль жа пайшла сармацкая мода ў беларускай шляхты і чаму манахаў-кармелітаў у народзе клікалі сарокамі. Пра ўсё гэта ды не толькі ў бліжэйшыя некалькі хвілін. Заставайцеся разам з намі. У розныя часы вёска Засвір належала розным уладальнікам, але, самымі вядомымі з іх сталў шляхецкі род Зяновічаў. А вялізную ролю адыграў Крыштаф Зяновіч герба Дэспат. Ён быў вядомым дзяржаўным дзеячам Рэчы Паспалітай, займаў пасады вялікага пісара Літоўскага, а таксама менскага ваяводы, таксама быў рэлігійным чалавекам. Менавіта ён спачатку ў 1697-ым годзе даў дазвол і сродкі на будаўніцтва ў Засвіры драўлянага кляштара кармелітаў, ну а ў 1714-ым годзе перабудаваў яго ў камяні, а таксама заснаваў вось гэты магутны і велічны касцёл святой Тройцы, выкананы ў стылі “сармацкага барока”. Сам па сабе тэрмін сармацкае барока пайшоў ад ідэі сарматызму, якая была папулярная ў 16-18-ых стагоддзях сярод шляхты Рэчы Паспалітай. У той час было модна ўсяляк падкрэсліваць паходжанне свайго рода ад ваяўнічага племені сарматаў. Паводле легенды, якая сустракаецца яшчэ ў творах старажытнагрэчаскага гісторыка ды географа Герадота, які жыў каля 25-ці стагоддзяў таму, сарматы пайшлі ад шлюбу скіфаў і ваяўнічага племені амазонак. Тэорыя, канешне, дастаткова спрэчная, але напачатку першага тысячагоддзя нашай эры сарматы наводзілі жах на ўсходнееўрапейскія землі. Шляхцічы Рэчы паспалітай актыўна прапагандыравалі тое, што лічылася сармацкім ладам жыцця, а менавіта простыя патрыярхальныя адносіны паміж панам і сялянамі, культ багатай зброі і даспехаў, шанаванне вайсковай доблесці ды і проста адвагі ды шчырасці. Архітэктурны стыль “сармацкае барока”, у якім выкананы касцёл у Засвіры, цалкам адпавядае гэтай канцэпцыі. Гэта своеасаблівы адказ іншаму беларускаму барочнаму накірунку – вытанчанаму і пышнаму віленскаму барока. Тут наадварот усё масіўна, фундаментальна, крыху пагрозліва, вежа касцёла вельмі нават нагадвае абарончую. Дарэчы, з гэтым касцёлам звязаная і змрачнаватая гісторыя, паводле якой у 1714-ым годзе, калі будынак быў ужо практычна гатовы, яго галоўны архітэктар палез па драбінах на дах, каб нешта там паправіць Але не ўтрымаўся і разбіўся насмерць. У 1863-м годзе і касцёл аддалі праваслаўнай царкве. Да каталікоў ён вярнуўся толькі ў 1919-ым годзе. Ну а напрканцы 1920-га года ў Засвіры з’явіўся і новы ксёндз, яго імя было Кастанцін Стаповіч, але больш вядомы ён быў пад псеўданімам Казімір Сваяк.На той момант ён ужо быў вядомым беларускім паэтам ды сапраўдным патрыётам роднага краю. Насуперак усім забаронам польскіх уладаў ён праводзіў набажэнствы на беларускай мове, арганізаваў у касцёле аркестр, збіраў па навакольных вёсках беларускі фальклор. Ягоным добрым сябрам быў легендарны мастак Язэп Драздовіч, які прыязджаў у Засвір у госці, і пісаў тут свае славутыя карціны на касмічныя сюжэты. На вялікі жаль жыццё Казіміра Сваяка аказалася кароткім. Ён быў цяжка хворы на сухоты, таму ў 1926-ым годзе памёр ва ўзросце 36-ці гадоў. Пры жыцці ён паспеў выдаць толькі адзін зборнік сваіх вершаў “Мая Ліра”, але здолеў пакінуць пасля сябе багатую літаратурную спадчыну, а, што галоўнае, добрую памяць жыхароў Засвіры. - Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ►
►   / bydobry   ► https://vk.com/bydobry
►   / bydobry   ►
--- ❗️ У відэа выкарыстоўваліся кампазіцыі С. Бутоўскага: 🔶 фон Средний 🔶 Mountain Village 🔶 To The Distant Shores — — — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Нарачанскія вандроўкі: Вёска Засвір | Касцёл святой Троіцы ў стылі Сармацкае барока. Казімір Сваяк | Лявон Казакоў на канале Карані і вытокі — Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ЛявонКазакоў #ГісторыяБезМежаў #займальнаягісторыя #вандроўкіпабеларусі #гісторыябеларусі #беларусь

Смотрите также