Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Даўно хацелі зняць менавіта беларускамоўны лайв, каб перадаць прыгажосць нашай мовы, раскрыць багацце гісторыі і культуры праз наш фірмовы рознабаковы музычны стыль, што ўвасабляе нашу спадчыну ў сучасным гучанні. Возь зараз запрашаем усіх адправіцца разам з намі ў падарожжа па загадкавым, непазнаным сусветам! Вялікі дзякуй Парку сярэднявечнай гісторыі "Вялікае княства Сула", дзе нядаўна з'явіўся новы замак, які дадаў агульнай карціне неверагоднай атмасфернаці і гістарычнай велічы! У гэтым міні-канцэрце прагучаць прэм'еры 2024 года: «Вясна», «Забяры мяне» і «Калыханка». Дзве апошнія кампазіцыі стануць часткай будучага паўнафарматнага альбому, заснаванага на старых беларускіх казках. Удзельнікі гурта: Павел Таiпаў - вакал, словы, музыка Вікторыя Расолька - вакал Ілля Рагавы - электрагітара Яніна Якшэвіч - духавыя Павел Прыемка - бас-гітара Аляксандр Трухан - барабаны, перкусія, звядзенне, мастэрынг Ганна Домаш, Алена Цімафеева - народны вакал Парк сярэднявечнай гісторыі "Вялікае княства Сула" / parksula.by