Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння нарыса.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. "ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ". ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ НАРЫСА. Нястомны вандроўнік i працаўнік, літаратар, чалавек невычарпальна светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіць родных людзей, ўсё сэрца аддаваць роднай зямлі і застацца ёй верным да самага канца – такім быў легендарны пісьменнік-рамантык Уладзімір Караткевіч. І творы ствараў такія, як сам: глыбокія, шматгранныя, рамантычныя, прасякнутыя шчырай і адданай любоўю да Беларусі. У нарысе «Зямля пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч надзвычай падрабязна распавёў пра Беларусь, яе культуру, мову і літаратуру, фальклор і прыроду. Ён здолеў ахапіць беларускую гісторыю ад старажытнасці да 1970-х гадоў. І гэты твор не мог не з’явіцца, бо Караткевіча заўсёды перапаўнялі пачуцці за сваю радзіму і ён быў гатовы расказваць пра яе ўсяму свету, толькі б ведалі, што існуе на планеце такая прыгожая, Богам пацалаваная, зямля пад белымі крыламі – Беларусь, багатая, перш за ўсё, на шчырых, добрых і таленавітых людзей. Гэтай кнігай, як і ўсёй сваёй творчасцю пісьменнік вучыў любіць сваю гісторыю, свой край, вучыў быць адданым сынам сваёй зямлі. І заўсёды зазначаў: “ Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы...”. Першы варыянт рукапісу нарыса ад 12 ліпеня 1971 года сёння захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў. А ў кніжным фондзе аддзела зберагаецца выданне “Зямлі пад белымі крыламі”, якое пісьменнік у 1979 годзе падпісаў і падараваў бібліятэцы. Дарэчы, свой асабісты архіў, спачатку ў 1970, а потым у 1981 годзе, пісьменнік сам перадаў ЦНБ НАН Беларусі. І сёння ў бібліятэцы захоўваецца самая вялікая частка дакументальнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча. Сайт ЦНБ НАН Беларусі: Мы ў Facebook: / csl.by Бібліятэка ў Instagram: / cslnasb