Сёння #Маляваныч падрыхтаваў для вас аж тры казкі беларускага дзіцячага пісьменніка, паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста ды краязнаўца Расціслава Бензярука: I. “Вецер і Чалавек”: "Вольны Вецер лётаў над зямлёю. Часам ён меў такую сілу, што вырываў дрэвы з карэннем, разбураў жытло людзей, птушак, звяроў. О, магутны Вецер, паслужы мне, - папрасіў аднойчы Чалавек, але ў адказ пачуў: Ніколі! Я - вольны і нікому служыць не буду!" 🌀🤠 II. "Тры апельсіны": "Слон Адзік працаваў у цырку. Ён ахвотна вазіў на спіне зверанят, і яны выступалі, як сапраўдныя акрабаты. Але найбольш Адзік любіў жангліраваць. Набліжаўся дзень яго нараджэння, і Адзік атрымаў скрыначку ад знаёмай малпачкі Зозі. У скрыначцы былі віншавальная паштоўка і тры апельсіны..." 🍊🍊🍊 III. "Двое над морам": "Увосень Стары Журавель вёў клін на поўдзень, далей ад лютых маразоў, ад сцюжы. Але ў хуткім часе важаком стаў Малады Журавель, яго сын. Вясною паміж бацькам і сынам адбылася такая размова. Тата, табе не пераляцець мора, - сказаў сын. - Заставайся лепш тут. Эх, сыне! - уздыхнуў Стары Журавель. - Не магу я жыць без радзімы. Лепш я загіну, як буду ляцець дамоў, чым памру ад нуды на чужыне..." 🦅🦅 Падтрымайце "Бэйбуса" — гэта дазволіць нам развівацца шпарчэй:
https://www.donationalerts.com/r/bayb... -
Глядзіце і слухайце новыя #Казкі_з_Маляванычам штотыдзень (пн-ср-пт) на канале #Бэйбус! Падпісвайцеся на нас у сацсетках і раскажыце пра нас сябрам: 👉🏻YouTube: / baybusby 👉🏻Instagram: / baybus.by 👉🏻Facebook: / baybus.by 👉🏻Telegram: