Хор "Залатая Горка" - Нова радасць стала (2001)

Нова радасць стала, што яшчэ не бывала: Над Бэтлеем зорка ясна свету зазіяла. (2) Дзе Хрыстос радзіўся, з Панны ўцелавіўся, Нібы чалавек убогі ў пялюшкі спавіўся. (2) Пастушкі з ягняткам перад тым Дзіцяткам Упадаюць на калені для Яго ўслаўлення. (2) І мы заспяваем, Хрыста праслаўляем, Нараджонага з Марыі пакорна ўпрашайма. (2) Просім Цябе, Божа, просім мы, як можам: "Дай нам ў небе жыццё шчасна, на зямлі прыгожа". (2)

Смотрите также