Каляднае віншаваньне ад “Яваровых людзей” і беларусаў Канады

Сьпеўныя гурты "Яваровы людзі" і "Яваровы дзеці" з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады віншуюць усіх з Калядамі і Новым годам! Каляды – час дабра! (На мэлёдыю “Petit Papa Noël”) Музыка: Анры Марцінэ (Henry Martinet) Французскі тэкст: Рэймон Вэнсі (Raymond Vincy) Беларускі тэкст: Міхась Кенька і Віялета Кавалёва Сьпявайма разам! 1. Калядны сьветлы час настаў, А зь ім зіма, мароз і сьнег, І многа радасьцей, забаў, Вясёлых гульняў і пацех. У казачных узорах хаткі І цэлы сьвет пяе калядкі!  Каляды – час дабра! Чарадзейная пара! Няхай збываюцца часьцей Ўсе жаданьні вечныя людзей:  Удачы ў кожны дом, Шчасьлівых доўгіх дзён, Здароўя дзецям і бацькам, І сябрам, і ўсім сваякам.   На ялінцы ярка мігцяць гірлянды, На стале сьвяточны абрус. Дзед Мароз, сьвяты Мікалай і Санта Сьпешна ладуюць свой груз...   Каляды – час дабра, Незабыўная пара! Каляднай зоркі прамяні Зіхацяць нам сёньня з вышыні.   2. Дзе адшукаць нам дабрыню? Яе знайдзі ў сваёй душы І, як іскрынку ад агню, Не загасі, не патушы. Быць можа, ад цябе самога Пачнецца да сьвятла дарога.   Petit papa Noël Quand tu descendras du ciel, Avec des jouets par milliers, N'oublie pas mon petit soulier. Mais avant de partir, Il faudra bien te couvrir, Dehors tu vas avoir si froid, C'est un peu à cause de moi. Срэбныя званочкі грымяць вясёла, Быццам каля хаты якраз... Санта, Дзед Мароз і сьвяты Мікола -- Мы зачакаліся вас!   Каляды – час дабра, Незабыўная пара! Каляднай зоркі прамяні Зіхацяць нам сёньня з вышыні.   Каляды – час дабра!

Смотрите также