Узорнаму ансамблю сучаснага танца "Антрэ" споўнілася 25
Іх запальныя нумары ведаюць у Чэхіі, Польшчы і Фінляндыі. Узорнаму ансамблю сучаснага танца "Антрэ" споўнілася 25! Падчас юбілейнага канцэрта артысты прадэманстравалі розныя танцавальныя стылі - ад эстраднага і мадэрна да афраджаза. Штогод у калектыве ладзіцца і ўрачыстае "пасвячэнне" новых, зусім юных танцораў. За кулісы зазірнула Юлія Токар. Пад гарачыя афрыканскія матывы - сінтэз джаза, рамантыкі і харэаграфіі - 14-гадовыя артысткі ансамбля сучаснага танца «Антрэ» рэпеціруюць эмацыянальны афраджаз! Рытмічныя рухі, выразныя лініі і яркія вобразы - тое, што вымушае іх сэрцы біцца ў адзіным рытме. Афраджаз, футворк, мадэрн… Тут вывучаюць разнастайныя напрамкі сучаснай харэаграфіі. 300 удзельнікаў, тры канцэртныя склады, пастаўлена больш за сотню танцавальных нумароў. Сёлета «Антрэ» 25! Французскае паходжанне назвы калектыву – невыпадковае. «Антрэ» даслоўна - «выхад на сцэну». Першы нумар прасякнуты сімвалізмам – 25 маленькіх артыстаў трымаюць 25 святлодынамічных шароў. Кожны - як частка паўвекавога юбілею. Сімвалічная і лічба 5 – сёння артысты прадэманструюць 5 танцавальных накірункаў. І, бадай, самы чуллівы момант канцэрта - «пасвячэнне». Штогод калектыў прымае новых, зусім юных танцораў. «Антрэ» ведаюць не толькі ў Беларусі – калектыў пастаянны лаўрэат міжнародных конкурсаў у Чэхіі, Польшчы, Малдавіі, Фінляндыі. Ужо сёння артысты рыхтуюць нумары з акрабатычнымі трукамі для фестываляў у Італіі і Францыі. Гастрольны тур – у новым годзе.