Пепі Доўгаяпанчоха-1. Дзе жыве Пепі/ Астрыд Ліндгрэн на беларускай мове — Гуляем у казку

► Пішыце нам у Telegram-чат:
"Казкі на Добрым"! ► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў! Вы можаце дасылаць нам свае каментары, свае казкі-пераказкі ці малюнкі-ілюстрацыі да нашых казак, якія спадабаліся, у Telegram-чат ці на электронную пошту: kazkibydobry@gmail.com У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста! ▪️ Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы:   / bydobry   — — — Гуляем у казку. Сёння ў нас казка Астрыд Ліндгрэн на беларускай мове: вядучыя дзіцячага відэаблога «Казкі-Падабайкі» беларускі казачнік Алесь і малпачка Чычы запрашаюць маленькіх і дарослых, якія таксама калісьці былі дзецьмі, не проста паслухаць знакамітую казку шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн "Пепі Доўгаяпанчоха", а і пагуляць у яе, намаляваўшы герояў казкі і выразаўшы іх з кардону! З дапамогай папяровых дэкарацый і лялек-персанажаў, зробленых сваімі рукамі, мы проста на сваім стале наладзім маленькі тэатр! Крыху гісторыі, з якой мы даведаемся, як нарадзілася гэтая цудоўная казка ў Астрыд Ліндгрэн. Зімой 1941 года сямігадовая дачка шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн Карын захварэла на пнеўманію і папрасіла расказаць ёй казку. Астрыд Ліндгрэн пачала распавядаць пра Пепі Доўгуюпанчоху, і гэтыя гісторыі пацешылі Карын, а пазней - і яе сяброў. А яшчэ праз нейкі час гарэзлівую вясёлую дзяўчынку Пепі ўпадабалі ва ўсім свеце! У першай частцы казкі Пепі Доўгаяпанчоха вы даведаецеся, чаму дзевяцігадовая Пепі жыве на старой віле “Курыца” адна, без таты і мамы, і як яна зрабіла дзень сваіх суседзяў, хлопчыка Томі і дзяўчынкі Анікі, яскравым і непаўторным! — Казкі Астрыд Ліндгрэн на Ютуб! Сустракайце першую частку цудоўнай казкі Астрыд Ліндгрэн Пепі доўгаяпанчоха на беларускай мове ад казачніка Алеся і Чычы. --- Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ►
►   / bydobry   ► https://vk.com/bydobry
►   / bydobry   ►
--- Добры детский канал Пепі Доўгаяпанчоха-1. Дзе жыве Пепі/ Астрыд Ліндгрэн на беларускай мове — Гуляем у казку. Казкі-падабайкі – Добры детский канал #ДобрыКанал #ДобрыДетскийКанал #КазкіПадабайкі #ПепіДоўгаяпанчоха #АстрыдЛіндгрэн #КазачнікАлесь #казка #казкі КазкіНаДобрым #казкасерыял

Смотрите также