Беларуская батлейка vs Марк Шагал/ Прэм'ера спектакля БАТЛЕЙКА ШАГАЛ ў Тбілісі. Відэаверсія

Падпісвайцеся: ► Маляваныч Інстаграм   / malyavanych_official   ► Маляваныч Тэлеграм "Гасцёўня Маляваныча"
⚡️ ЗАПРАШАЕМ НА ВІДЭАСПЕКТАКЛЬ "Батлейка-Шагал"! Сёння на канале "Маляваныч" публікацыя відэаверсіі спектакля. Прэм'ера батлейкі прайшла ў Тбілісі ў Інстытуце Гётэ ў рамках Дзён беларускай культуры 15 ліпеня 2022. Мы атрымалі шмат паведамленняў у прыват, дзе нашыя падпісчыкі шкадавалі, што не змаглі трапіць на прэм'еру. Асабліва ад тых, хто жыве не ў Грузіі, а ў Беларусі, Польшчы, Літве. Мы ведалі аб гэтай праблеме, таму і зрабілі відэазапіс. Аб праекце У спектаклі "Батлейка Шагал" мы развіваем традыцыі беларускай батлейкі ў нечаканым накірунку: ☀️ сумяшчаем прыёмы старажытнага народнага тэатра і матывы ў стылі жывапісу Шагала; ☀️ паспрабавалі зрабіць ўзаемапранікненне міфічна-рэлігійных накірункаў батлейкі і творчасці мастака – Марка Шагала. Дык вось! Маляваныч на Ютуб прапануе! Беларуская батлейка vs Марк Шагал! ❗️ Ці атрымалася ў нас? Паглядзіце і ацаніце 😊! Мае падзякі! Мы стварылі класны паліфанічны міжнародны калектыў: беларусы, грузіны, украінка і рускі. І я хачу ім падзякаваць. ❤️ Інстытут Гётэ -- яны далі месца для спектакля. Асобная падзяка frau Barbara von Münchhausen ❤️Неверагодную скрыню для батлейкі зрабіў Майстар Булат. Дзякуючы яго майстэрству, мы атрымалі сапраўдны лялечны тэатр-батлейку. ❤️Ніно Намічэйшвілі - наш цудоўны майстар лялечных спраў. Яе лялькі такія ж яскравыя, як і яна сама ❤️Вялікі дзякуй мастачкам Насце Мядзелец   / kvetkawa   і Наталле Хадунай за супрацу над канчатковым выглядам нашага спектакля. ❤️Бязмежна дзякую Наталле Бібікавай, якая адправілася ў гэта падарожжа разам са мною. Яна не толькі выдатна сыграла галоўную ролю ў спектаклі, але і працавала над ім, як рэжысёр   / nataliyabibikova   ❤️Вельмі дзякую нашай інтэрнацыянальнай беларуска-украінскай сям'е - Алесю і Леры Шышко. Алесь - уладар гука, Лера – маленькіх лялек у батлейцы. ❤️Ад усяго сэрца віншую нашага маленькага актора Максіка. Ён займаецца ў маёй тэатральнай студыі ў Тбілісі. Гэта яго першая вялікая адказная роля. І ён з ёй справіўся на ўсе 100 %! ❤️Я доўга шукаў скрыпача. І ў рэшты рэшт знайшоў Аляксея Пацыяшвілі – таленавітага і вельмі прафесійнага музыку. Дзякуючы яго скрыпцы, нам удалося стварыць сапраўдны каларыт габрэйскага мястэчка на пачатку ХХ стагодзя А зараз аб тых, хто, як бы, застаўся па-за кадрам. ❤️Сяргей Бутоўскі, майстар гука. Зрабіў чароўную, вельмі складаную гукавую партытуру і мантаж гэтага відэа   / sergivory   ❤️Майстар фатаграфіі Вікторыя Жукоўская, якая рабіла хроніку стварэння батлейкі і здымала спектакль. Злавіць стварэнне моманту – гэта трэба ўмець😊. Менавіта яе кадры вы бачылі ў маіх сацсетках. Вось, якія цікавыя фота яна робіць   / vikyskyy   ❤️Майстар святла Юрась Жос! Зрабіў больш, чым магчыма. Яму належыць ідэя міргаючых чырвоных лямпачак. Я яе ацаніў толькі калі звонку паглядзеў запіс спектакля ❤️Майстар гуку Міхаіл Лабанаў. Агучыў спектакль звышпрафесійна   / off_morra   ❤️Кансультант Ганна Выгонная – чалавек, які знае пра батлейку ўсё! ❤️Дзякуй Івану і Таццяне Монцік за значную і РАЗНАСТАЙНУЮ падтрымку   / tatjanamontik   Я жыву ў Тбілісі – горадзе сабак. Таму нікога не здзівіць, што і ў сур’ёзным праекце не абыйшлося без сабачых лап😁: дзьвух Цяп - беларускай і грузінскай. ❤️Беларуская адказвала за SMM. Дасведчаная блогерша з языком на плячы прыдумвала крэатыўныя матэрыялы, стварала і публікавала кантэнт   / smartfunnydog  . Грузінская Цяпа жыве ў майстра Булата, які рабіў нам батлейку ❤️І, нарэшце, Ігар Жукоўскі, наш прадзюсер, які даставаў усіх у добрым сэнсе слова – каб не расслабляліся. Арганізоўваў. Здаецца бы, не самая творчая праца, але на самой справе, самая, можа, неабходная ❤️Дзякуем каворкінгу “Кропка”. Менавіта там праходзілі нашыя рэпетыцыі ❤️Дзякуй Беларускай Радзе культуры. З іх усё пачалося і без іх нічога б не было   / by_culture   — Я – Алесь Ждановіч. Мяне клічуць Маляваныч! Не я выбіраў гэтае імя - яно выбрала мяне! Гэта Маляваныч стварае канал "Маляваныч на Ютуб", запрашае дарослых і дзяцей у лепшы свет, які мацнейшы за страхі, расчараванні і паразы. Свет, мацнейшы за вайну! У ім заўсёды ёсць месца надзеі, усмешцы, шчасцю. Гэта свет дзяцінства! А Маляваныч чакае вас на Ютуб. Кожны дзень! Заўсёды! Мой жыццяпіс: 35 год: актор драмтэатра імя Горкага ў Мінску 19 год: тэлевядоўца дзіцячай праграмы "Калыханкі" – Маляваныч 10 год: кіраўнік дзіцячай тэатральнай студыі "Радасьць" 6 год: мастацкі кіраўнік міжнароднага фестываля батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" Зараз жыву ў Грузіі, ладжу цікавыя праекты і працую з дзецьмі #маляваныч #АлесьМаляваныч #батлейка #беларускаябатлейка #АлександрЖданович #АлесьЖдановіч #АляксандрЖдановіч #АлесьЖданович #КазачнікАлесь #БеларускіКазачнікАлесь #СказочникАлесь

Смотрите также