Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Мiхаiла Ясеня Музыка Валянцiны Сярых Быў ласкавым сонечны ранак, аб такiм заўсёды мы марым, Мы сустрэлiся нечакана, мне па сэрцы позiрк ударыў. Кожны з нас прайшоў мiма моўчкi, быццам хтосьцi быў памiж намi, Ды сказалi мне Вашы вочы: "Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi" Прыпеў: Нiкуды не дзенемся, нiкуды не дзенемся Ад сустрэчы новай мы самi. Мы яшчэ сустрэнемся, мы яшчэ сустрэнемся, Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi. Часта нас знаходзiць каханне там, дзе мы яго не чакаем, Ды прыходзiць раптам спатканне - свой шчаслiвы лёс сустракаем. У натоўпе шумна i цесна неба сiнь блiскала над намi, Ды сказала мне ў сэрцы песня: "Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi" Прыпеў. Толькi раз сустрэлiся вочы, мне па сэрцы позiрк ударыў, Кожны з нас прайшоў мiма моўчкi, аб такой сустрэчы мы марым. Сiнi ранак вулiцай крочыў, i iшлi Вы разам з сябрамi, Ды сказалi мне Вашы вочы: "Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi" Прыпеў (2).