Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
У гэтым годзе ўлетку мне пашчасціла: я спавала на змене з мужчынскім хорам у манастыры. Богаслужэнні зранку і ўвечары кожны дзень непазбежна прывялі да знаёмства з асноўнымі пеўчымі гэтага хору. Двойчы мне нават выпала магчымасць рэгентаваць Літургію. Самае складанае было задаваць тон на кожны трапар і кандак (а іх было амаль 15 запар). На першай Літургіі хлопцы спявалі самастойна гэты фрагмент богаслужэння, а на другой - я ўключыла галаву і паспяхова задала правільна тон на кожны трапар і кандак. Таксама цікавым квэстам было спяваць гласы без нот, якія мелі свае адрозненні ад тых, якія я вывучаю ў семінарыі і па якіх здаю экзамены. Самым складаным выпрабаваннем быў для мяне 2-гі трапарны мажорны глас, які ў мужчынскім хоры на другім радку пераходзіць у мінор, і які (толькі ён) спяваецца ў разгорнутым размяшчэнні акордавых гукаў. А ўвогуле ў Жыровіцах у мужчынскім хоры ўнікальная гарманізацыя гэтага трапарнага гласа, якой больш няма нідзе. Але самым прадуктыўным для мяне выпрабаваннем было спяванне барытонам над мелодыяй тэнароў (для мяне гэта быў самы зручны ўчастак дыяпазону), у выніку чаго я пашырыла свае скілы, цяпер магу смела спяваць тэнарам у змешанным хоры. Напрыканцы змены хлопцы запрасілі мяне спяваць у Шылавічах архіерэйскую. У мяне была магчымасць падчас змены навучыць іх спяваць маю любімую Херувімскую - Г. Лапаева, у выніку яна ім так спадабалася, што мы яе заспявалі ў Шылавічах. Дзякую жыццю за бясцэнны вопыт!