Чытае Андрэй Каляда. Раздзел IX. «Новы ляснічы» Антось арэ запушчанае ранейшым гаспадаром поле, будзіць пляменнікаў-пастушкоў, якіх маці пашкадавала падымаць з сонцам. Браты за снеданнем абмяркоўваюць кандыдатуру на пасаду ляснічага. Зноў гаворка пераходзіць да набалелага. Антось і Ганна разважаюць практычна: «Тут грошай трэба поўна жменя — не наша голая кішэня». Сям’я перабіраецца з зямлянкі ў новую хату. Становіцца вядомым, што ляснічым стаў пан Ракоўскі.