Малыш і Карлсан які жыве на даху, ч.1. Першае знаёмства | Казкі падабайкі – На беларускай мове

► Пішыце нам у Telegram-чат:
"Казкі на Добрым"! ► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў! Вы можаце дасылаць нам свае каментары, свае казкі-пераказкі ці малюнкі-ілюстрацыі да нашых казак, якія спадабаліся, у Telegram-чат ці на электронную пошту: kazkibydobry@gmail.com У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста! — — — Вядучыя дзіцячага відэаблога «Казкі Падабайкі» – беларускі казачнік Алесь і малпачка Чычы – запрашаюць маленькіх і дарослых, якія таксама калісьці былі дзецьмі, не проста паслухаць знакамітую казку шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн "Малыш і Карлсан які жыве на даху", а і пагуляць у яе! З дапамогай папяровых дэкарацый і лялек-персанажаў, зробленых сваімі рукамі, мы проста на стале наладзім маленькі тэатр! І разыграем гісторыю першай сустрэчы шведскага хлопчыка Малыша, які сумуе з-за таго, што мама і тата не дазваляюць яму мець дома сабаку (а Малыш так пра гэта марыць)... і неймавернага гарэзу - тоўсценькага чалавечка, якога завуць Карлсан. Ён умее лятаць і ніколі не журыцца! Вы даведаецеся, што здарылася з цацачнай паравой машынай, з якой вырашылі пагуляць Малыш і Карлсан, што адбылося ў доміку на даху… і яшчэ шмат пра што цікавае! Казкі Астрыд Ліндгрэн на Ютуб! Сустракайце першую частку цудоўнай казкі Астрыд Ліндгрэн "Малыш і Карлсан які жыве на даху" ад казачніка Алеся і Чычы. На беларускай мове. - Дзяўчынкі і хлопчыкі! Вы можаце далучыцца – намаляваць свае ілюстрацыі да казкі-пераказкі і даслаць нам па адным з адрасоў: 🔸 Telegram-чат:
"Казкі на Добрым" 🔸 Электронная пошта: kazkibydobry@gmail.com --- Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ►
►   / bydobry   ► https://vk.com/bydobry
►   / bydobry   ►
--- Добры детский канал Малыш і Карлсан які жыве на даху, ч.1. Першае знаёмства | Казкі падабайкі – На беларускай мове. Добры канал #ДобрыКанал #ДобрыДетскийКанал #КазкіПадабайкі #малышікарлсан #КазачнікАлесь #казка #казкі КазкіНаДобрым #казкасерыял

Смотрите также