Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Традыцыйная культура беларусаў спрадвеку арыентавалася на аднаўляльнасць усяго існага. Па гэтай прычыне па сканчэнні зімы было важна абазначыць пераход ад халадоў да цёплага часу году. Адным з характэрных абрадаў гэтага перыяда з’яўляецца Гуканне вясны, якое мае асаблівае распаўсюджанне на тэрыторыі Гомельшчыны. Адкуль карані гэтага свята? Чаму галоўная роля ў ім аддавалася жанчынам і як праходзіў сам абрад? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае адказвае кіраўнік філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро Цалка. Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю.