Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Сёньняшні дзень / Mon chant d’aujourd’hui (відэа з канцэрта ў Антвэрпане)
Сёньняшні дзень Маё жыцьцё – хвілінаў бег, імгненьне, летуцень. Жыцьцё, нібы кароткі дзень, імкліва праміне. Мне сёньня дадзена любіць у зямным жыцьці Цябе, Мой Бог, Ты ведаеш аб тым, адзін я маю дзень. Люблю Цябе, мой Бог, душа насустрач прагна мкне. У гэты хуткаплынны час апірышчам будзь мне. У сэрцы сёньня валадар, прыйдзі, не адкладай. Мой Бог, не маю апрача я сёньняшняга дня Хавае будучыя дні трывожная смуга. Ды не хвалююся аб тым, чаго яшчэ няма. Маліцца аб наступным дні, мой Бог, я не хачу. Ты сёньня ценем ахіні, ачысьці мне душу. Ля сэрца Твайго зьнікаюць трывогі, Жахі начныя ня страшаць зусім. У сэрцы Сваім схавай мяне сёньня. Дай сёньня прытулак у ім. Адзіны дзень тут і цяпер. Сёньняшні дзень, сёньняшні дзень. #СвятаяТэрэза #SainteThérèseDeLisieux #ThérèseDeLisieux #sttherese