Берасць: порт і вароты ў Еўропу

Брэст заўсёды быў месцам сустрэчы культур. Тут перапляліся ўплывы розных палітычных і рэлігійных цэнтраў, што адбілася на яго архітэктуры і стварылі шмат міфаў і таямніц. Горад паўстаў пры ўпадзенні Мухаўца ў Буг — на скрыжаванні водных шляхоў, якімі сплаўляліся да Гданьска. Менавіта таму старажытны Берасць называлі “портам”. З утварэннем Вялікага Княства Літоўскага большую ролю атрымалі сухапутныя дарогі. Пасля Крэўскай уніі 1385 года праз горад прайшла галоўная магістраль паміж Вільняй і Кракавам. Храніст Ян Длугаш называў Берасць “портам і варотамі ў Літву і Русь”. Берасць часта прымаў манархаў і дзяржаўныя з’езды, у тым ліку сабор 1596 года, дзе была заключана Берасцейская унія. У XVI стагоддзі горад перажываў “залаты век”: праз яго ішоў гандаль паміж ВКЛ, Польшчай і еўрапейскімі краінамі. Размяшчэнне на скрыжаванні шляхоў зрабіла Берасць важным лагістычным цэнтрам і вызначыла яго далейшы лёс — будаўніцтва магутнай крэпасці. Гэта гісторыя пра горад, які заўсёды быў адкрыты для руху і сустрэч. Глядзіце таксама іншыя нашы відэа пра гісторыю Брэста — і да сустрэчы ў новых матэрыялах! Крыніцы выкарыстаных матэрыялаў: Ілюстрацыі Паўла Татарнікава Мапы і планы: План Брэста, 1856 г. мапы 1541, 1565, 1568, 1580, 1590, 1613, 1645, 1657, 1744, 1789 гг. праект крэпасці, 1657 г. праект часоў Аўгуста ІІ Моцнага карта Дальберга Берасцейскі сойм, 1554 г. Архівы: Галоўны архіў даўніх актаў (AGAD, Варшава) Архіў новых актаў (Варшава) Рымскі архіў Таварыства Ісуса Дакументы: Рэестр збору мыта на Берасцейскай каморы Апісанне падарожжа Стэфана Баторыя Выявы соймаў і шасоў Аляксандра Выявы Берасця XIV–XV ст. Партрэты: Ягайла, Вітаўт, Жыгімонт І, Жыгімонт ІІ Аўгуст, Жыгімонт ІІІ Ваза, Аўгуст ІІ Моцны Над праектам працавалі: Наталля Зданевіч, Аліна Дзеравянка Навуковы кансультант: Мікола Волкаў Каманда візуалізацыі і аўдыя: – рэжысура, дызайн, анімацыя – мастакі-аніматары – музыка і саўнд-дызайн – гукарэжысёр Мікалай Палякоў – голас за кадрам #гiстарычныканструктар #visitbrest

Смотрите также