Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Рэф.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан. a G C F G Каштуйце і глядзіце, які добры Пан. F a G d C Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, a G C Панам будзе ганарыцца душа мая, d C G хвала Яго заўсёды на маіх вуснах. Няхай чуюць гэта пакорныя і няхай весяляцца. Рэф. Узвялічвай са мною Пана, будзем узвышаць імя Яго разам. Я шукаў Пана, і Ён пачуў мяне і ад усіх пагрозаў вызваліў мяне. Рэф. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, і твары вашыя не спазнаюць сораму. Вось няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў. Рэф. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, і вызваляе іх. Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан! Шчаслівы чалавек, які на Яго спадзяецца. Рэф. Бойцеся Пана, Ягоныя святыя; бо той, хто баіцца Яго, не мае нястачы ні ў чым. Дзікія звяры церпяць нястачу і голад, а тым, хто шукае Пана, не будзе неставаць ніякага дабра. Рэф. Яны клічуць, і Пан чуе і ад усіх бедаў іх выбаўляе. Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана, і зламаных духам Ён збаўляе. Рэф. Шмат няшчасцяў у праведнага, але ад усіх яго ратуе Пан. Ён сцеражэ ўсе ягоныя косці і ніводная з іх не зламаецца. Рэф. мп3: тэкст з акордамі: Пераклад з польскай мовы, твор арыгіналу: • Dominikanie ~ Psalm 34 Skosztujcie i zobaczcie (muz.: Paweł Bębenek)