🔔Кожную суботу гатуем смачную беларускую страву. Для беларусаў бліны заўсёды былі традыцыйнай стравай, але есці іх смачней з чымсьці. Таму нашыя продкі прыдумалі розныя дадаткі - топінгі. Бліны елі са смажаным яйкам, шкваркамі і цыбуляй, са смятанай, але найбольш смачна – з мачанкай. Беларуская мачанка, як італьянская піца, у яе можна дадаваць усё, што вам падабаецца, або што засталося ў лядоўні. Страва, што аб’ядноўвала і збірала за сталом усіх членаў сям’і. Гатуем на 4 порцыі: 📌Для мачанкі: 1 вялікая цыбуліна грыбы (любыя) - прыкладна 200 г каўбаса ці сала - прыкладна 200-300 г часнык - 1 зубчык вяршкі - 1 кубак соль, перац 📌Для цеста: малако – 300 мл мука – 3 ст. лыжкі яйка – 1 шт #ГатуемзБудзьма #мачанка #беларускаякухня 👉Гатуем з «Будзьма»! • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 РЭЦЭПТЫ БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт
Telegram
Facebook / budzmabelarusami VK
http://vk.com/budzmabelarusami Instagram / budzma Twitter / budzma