Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Валер Гапееў — Пазл. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік
Валер Гапееў — Пазл. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік — гэта ня толькі сюжэт. Гэта найперш стыль. А Гапееў застаецца Гапеевым. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org